У Смаленскай вобласьці абваліўся аўтамабільны мост над чыгункай Масква — Менск. Ёсьць ахвяры і пацярпелыя
У горадзе Вязьма Смаленскай вобласьці ў панядзелак абваліўся аўтамабільны мост над чыгункай. З вышыні ўпалі легкавы аўтамабіль і грузавік, якія ехалі па мосьце.