Латушка пра сакрэтныя пляны рэжыму, 100 спробаў ліквідацыі і свае амбіцыі
![Латушка пра сакрэтныя пляны рэжыму, 100 спробаў ліквідацыі і свае амбіцыі](https://gdb.rferl.org/01000000-0aff-0242-a86e-08dc8177c62f_cx0_cy13_cw100_w800_h450.jpg)
Якія пляны і амбіцыі ў «Каманды Латушкі і руху «За свабоду» – сьпісу, які атрымаў найбольшую колькасьць галасоў на выбарах у Каардынацыйную Раду? Пра што можа сьведчыць актыўнасьць беларускіх і расейскіх спэцслужбаў у Польшчы? Госьць штодзённага эфіру «Пік Свабоды» – Павал Латушка, старшыня Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня, прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў пытаньнях транзыту ўлады і цяпер адзін зь лідэраў найвялікшага сьпісу ў Каардынацыйнай Радзе.