Лукашэнка назначыў Рагожніка паслом у Расіі
Такі кадравы выбар кіраўнік дзяржавы растлумачыў тым, што ў асноўным перспектыва работы Беларусі з Расіяй - гэта тыя праекты, якія ляжаць у сферы прамысловасці. "У нас там пытанняў шмат яшчэ. Няхай займаецца", - сказаў беларускі лідар.