Зборная Беларусі па пляжным футболе двойчы абыграла каманду Азербайджана
У першым спарынгу ў Баку падапечныя Карласа Альварада перамаглі
азербайджанскую каманду з мінімальнай перавагай у ліку - 4:3. Галявы
дубль аформіў Вадзім Бокач, па разе вызначыліся Арцемій Дрозд і Яўген
Новікаў. У другой сустрэчы перавага беларусаў была больш значнай - 5:2.