Нацыянальны банк Беларусі заклікаў мэдыя «адказна выбіраць тэмы» пасьля першакрасавіцкага жарту пра крыптавалюту «зубр»
1 красавіка на сайце дзяржаўнага агенцтва «Минск-новости» зьявілася навіна з спасылкай на прэс-службу Нацыянальнага банку пра тое, што ў Беларусі зьявіцца нацыянальная крыптавалюта «зубр». Гэта быў першакрасавіцкі жарт. На трэці дзень на «навіну» адрэагавалі ў Нацбанку.
« Жарт, вядома, „удаўся“. У Нацыянальны банк нават сталі паступаць званкі грамадзян, якія жадаюць купіць „зубра“. Вось толькі да рэальнасьці гэтая „навіна“ ня мае ні найменшага дачыненьня», — напісала прэс-служба...