Адзіны дзень адкрытых дзвярэй у БДУ пройдзе 26 красавіка
Ва ўніверсітэце адзначылі, што да ўдзелу запрашаюцца старшакласнікі з усіх рэгіёнаў Беларусі. Абітурыенты атрымаюць магчымасць азнаёміцца з асаблівасцямі навучання на факультэтах, якія іх цікавяць, сустрэцца з прадстаўнікамі прыёмнай камісіі, студэнтамі і выкладчыкамі, а таксама задаць ім актуальныя пытанні.