У Румыніі праходзяць выбары прэзыдэнта. Папярэднія скасавалі, заявіўшы пра ўмяшаньне Расеі
У Румыніі ў нядзелю 4 траўня праходзяць прэзыдэнцкія выбары. Прэзыдэнта ў краіне павінны былі абраць яшчэ ў канцы мінулага году, аднак тады вынікі першага тура, па выніках якіх лідзіраваў правы папуліст Кэлін Джарджэску, былі ануляваныя Канстытуцыйным судом з-за магчымага зьнешняга ўмяшаньня ў выбары і парушэньня правілаў вядзеньня выбарчай кампаніі.
На пасаду прэзыдэнта прэтэндуюць 11 кандыдатаў. Джарджэску, які быў у лідэрах апытаньняў, сярод іх няма — суд забараніў яму балятавацца пасьля...