Зборная Беларусі па пляжным футболе вярнулася дадому з серабром чэмпіянату свету
Сустракаць сярэбраных прызёраў у Нацыянальным аэрапорце Мінск сабраліся родныя і сябры футбалістаў, кіраўніцтва Міністэрства спорту і турызму, прадстаўнікі Федэрацыі пляжнага футбола, супрацоўнікі РЦАП па гульнявых відах спорту, а таксама студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.