Трамп абвясьціў, што адменіць санкцыі ЗША супраць Сырыі, чакаецца ягоная сустрэча з часовым кіраўніком краіны
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвясьціў аб намеры зьняць санкцыі з Сырыі пасьля падзеньня рэжыму Башара Асада.
«Я загадаю зьняць санкцыі з Сырыі, каб даць ёй шанец на веліч», — заявіў Трамп, выступаючы на інвэстыцыйным форуме ў Савудаўскай Арабіі.
Ён сказаў, што прыняў гэтае рашэньне пасьля абмеркаваньня сытуацыі ў Сырыі з кронпрынцам Савудаўскай Аравіі Мухамадам бін Салманам і прэзыдэнтам Турэччыны Рэджэпам Таіпам Эрдаганам.
Рэжым Башара Асада быў зрынуты ў сьнежні 2024 года. Былы...