Саюзныя стандарты, трансфер вопыту. На чым грунтуецца супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў стандартызацыі?
Характарызуючы сумесныя праекты Дзяржстандарту і Расстандарту, іх стан і перспектывы, Алена Маргунова звярнула асаблівую ўвагу на той факт, што супрацоўніцтва грунтуецца не толькі на афіцыйных дакументах, якія рэгламентуюць парадак узаемадзеяння, а ў першую чаргу - на агульнасці мэт і стратэгіі развіцця дзвюх краін у гэтых сферах.