Сабаленка дагуляе матч 1/8 фіналу турніру WTA-500 у Берліне
Сустрэча 1/8 фіналу паміж першай ракеткай планеты і прадстаўніцай Швейцарыі Рэбекай Масаравай, якая займае 112-е месца ў сусветным рэйтынгу, пачалася ўчора вечарам. Першую партыю Сабаленка выйграла без асаблівых праблем - 6:2, а потым арганізатары вырашылі спыніць гульню з-за высокай вільготнасці і слізкай травы.