ДПК: больш за 3,2 тыс. транспартных сродкаў чакаюць уезду ў Еўрасаюз
Найбольшая чарга легкавога транспарту фіксуецца перад польскім пунктам пропуску "Цярэспаль" (сумежны "Брэст") - 1880 аўтамабіляў. Супрацоўнікі гэтага пагранперахода за 24 гадзіны прынялі на сваю тэрыторыю ўсяго 30 працэнтаў транспарту ад нормы. Таксама перад названым пагранпераходам знаходзяцца 5 аўтобусаў.