Дажджы і навальніцы чакаюцца сёння ў Беларусі
Будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, месцамі магчымы навальніцы. Днём у асобных раёнах чакаюцца моцныя дажджы. Вецер прагназуецца заходні, паўночна-заходні 5-10 м/с, у многіх раёнах з парывамі 15-20 м/с.