Церах стала чэмпіёнкай Беларусі па веласпорце ў групавой гонцы
У пятніцу 20 чэрвеня дзяўчаты пераадолелі 124 км па дарогах Гродзенскага раёна. Званне чэмпіёнкі Беларусі ў групавой гонцы абараніла Ганна Церах - лідар нацыянальнай каманды на фінішы апярэдзіла Ангеліну Краско і Ірыну Чуянкову.