Залог высокіх надояў. Кіраўнік Мінсельгасхарча заклікаў да строгага выканання тэхналогіі корманарыхтоўкі
Кіраўнік Мінсельгасхарча Юрый Горлаў наведаў сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Чашніцкага раёна. Галоўнай мэтай стала вывучэнне існуючай у рэгіёне сітуацыі ў жывёлагадоўлі і ходу корманарыхтоўчай кампаніі.