Дэпутаты прынялі ў першым чытанні законапраект аб адказнасці за выкарыстанне БПЛА
Праект закона, унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў 30 красавіка, распрацаваны ў мэтах забеспячэння нацыянальнай, грамадскай бяспекі і бяспекі палётаў пры выкарыстанні паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь для запуску грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў.