У Беларусі другі ўкос траў правялі амаль на 17 працэнтах плошчаў
Нарыхтоўка кармоў для жывёлы ідзе дынамічна. Паводле актуальных даных, аграрыі рэспублікі правялі першы ўкос траў на плошчы звыш 1,2 млн га, або 92,4 працэнта ад запланаванага. Убраны з палёў травы першага ўкосу на плошчы каля 1,2 млн га, што складае 94,8 працэнта да скошанага.