Сяргей Чыжык вызвалены з пасады першага намесніка старшыні Прэзідыума НАН Беларусі
Кадравыя змяненні ў кіраўніцтве Нацыянальнай акадэміі навук Аляксандр Лукашэнка анансаваў на нядаўняй нарадзе з кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідэнта. Тады кіраўнік дзяржавы даў зразумець, што назначэнне 22 мая Уладзіміра Караніка старшынёй Прэзідыума НАН - гэта не адзінае кадравае змяненне і будуць іншыя.