Урадавая дэлегацыя Лівіі прыбыла з візітам у Беларусь
У аэрапорце дэлегацыю сустрэў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Віктар Каранкевіч. Мэта візіту лівійскай дэлегацыі - умацаванне супрацоўніцтва паміж краінамі па розных напрамках. Замежныя госці правядуць шэраг сустрэч з вышэйшымі службовымі асобамі, а таксама наведаюць прадпрыемствы, медыцынскія і адукацыйныя ўстановы.