Сертыфікаты ЦТ пачнуць выдаваць у Беларусі сёння
Забраць дакумент можна ў пункце, дзе абітурыент здаваў іспыты па прадмеце. Калі ЦТ здавалася ў розных пунктах (актуальна для выпускнікоў школ мінулых гадоў і выпускнікоў каледжаў), забіраць сертыфікаты давядзецца ў кожным з іх.