Моцны вецер і да +25°С. Якога надвор'я чакаць у Беларусі ў першы дзень ліпеня
Будзе пераважна без ападкаў, толькі ў паўночна-ўсходніх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. У многіх раёнах рэспублікі чакаецца ўзмацненне паўночна-заходняга ветру з парывамі да 15-20 м/с. Аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.