Для інавацыйнага развіцця эканомікі. У Беларусі пашыраны план дзяржаўнай стандартызацыі
Змяненні сфарміраваны на аснове прапаноў суб'ектаў тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі. Дадаткова ўключана 78 тэм, з іх 26 прадугледжваюць распрацоўку новых дзяржаўных стандартаў, а таксама змяненняў у дзеючыя дакументы для забеспячэння інавацыйнага развіцця традыцыйных галін нацыянальнай эканомікі.