Беларускія футбалісты стартуюць у кваліфікацыі Лігі канферэнцый
Гродзенскі "Нёман" згуляе сёння ў Ерэване з армянскім "Урарту" (пачатак сустрэчы ў 19.30). Футбалісты брэсцкага "Дынама" таксама на выездзе ў чарнагорскім Нікшычы будуць сапернічаць з мясцовай "Суцьескай" (пачатак сустрэчы ў 21.30).