Белгідрамет папярэджвае пра навальніцы і град па ўсёй рэспубліцы да 21.00
"Сёння ў перыяд з 16.20 да 21.00 на большай частцы тэрыторыі чакаюцца навальніцы. Пры навальніцах месцамі моцныя ліўні, град і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с, у асобных раёнах 21-24 м/с. Па ўсходзе краіны максімальная тэмпература паветра дасягне 30-34 градусаў", - праінфармавалі ў Белгідрамеце.