Байдарачніца Саўчук выйграла трэцяе золата чэмпіянату Беларусі ў Заслаўі
Праграму спаборніцтваў пятніцы, 11 ліпеня, адкрыў жаночы фінал у байдарцы-адзіночцы на 200-метроўцы. Перамогу ў заездзе атрымала Іна Саўчук, якая пераадолела дыстанцыю за 40,523 сек. Другое месца заняла Марыя Місючэнка, якая ў барацьбе за серабро на адну дзясятую секунды апярэдзіла Аліну Світу.