Лукашэнка: у аснове супрацоўніцтва Беларусі і Чарнагорыі духоўныя і культурныя сувязі
"Нягледзячы на сучасныя складаныя геапалітычныя ўмовы, традыцыйныя духоўныя і культурныя сувязі нашых славянскіх народаў з'яўляюцца трывалым фундаментам для плённага супрацоўніцтва Беларусі і Чарнагорыі дзеля дабрабыту і працвітання грамадзян абедзвюх краін", - гаворыцца ў віншаванні.