На беларуска-літоўскай граніцы знайшлі двух збітых бежанцаў са Шры-Ланкі
Як расказалі ў ДПК, інцыдэнт адбыўся 20 ліпеня. Мужчыны знаходзіліся ў знясіленым стане і не маглі самастойна перамяшчацца. Паводле слоў аднаго з пацярпелых, іх затрымалі літоўскія сілавікі. На працягу чатырох дзён яны збівалі бежанцаў, не давалі ежы і вады, а затым выкінулі іх на тэрыторыю Беларусі цераз брамку для жывёл.