Сасновіч стартуе ў кваліфікацыі турніру WTA-1000 у Цынцынаці
Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч, якая займае 119-е месца ў сусветным рэйтынгу, у першым кваліфікацыйным раўндзе будзе сапернічаць з прадстаўніцай ЗША Уітні Асігве, у якой 149-я пазіцыя. Каб выйсці ў асноўную сетку, тэнісісткам трэба пераадолець два кваліфікацыйныя бар'еры.