Мінкультуры аб'явіла конкурсны адбор рэжысёрскіх канцэпцый "Славянскага базару ў Віцебску"
Для ўдзелу неабходна стварыць рэжысёрскую канцэпцыю або сцэнарны план гала-канцэртаў адкрыцця і закрыцця, конкурсную праграму XXXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", галоўнага канцэрта рэспубліканскага свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў") і канцэрта "Саюзныя зоркі ў Александрыі".