Беларусь далучылася да міжнародных мерапрыемстваў у памяць аб ахвярах Хірасімы і Нагасакі
"Прайшлі дзесяцігоддзі, але свет да гэтага часу ўспамінае трагедыю, часцей за ўсё наўмысна забываючы, хто менавіта націснуў на чырвоную кнопку. Памяць павінна быць сумленнай. Без гэтага ўрокі гісторыі ператвараюцца ў фармальнасць", - падкрэслілі ў МЗС.