Сабаленка стартуе на турніры WTA-1000 у Цынцынаці з другога круга
Дзеючая чэмпіёнка гэтых спаборніцтваў першая ракетка планеты беларуска Арына Сабаленка пачне выступленне з другога раўнда, дзе яе саперніцай будзе пераможца паядынку паміж чэшскай тэнісісткай Маркетай Вандроўшавай (63-і нумар сусветнага рэйтынгу) і румынкай Жаклін Крысціян (52).