Па-летняму цёплае надвор'е будзе сёння ў Беларусі
Сёння чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі па поўначы краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. У ранішні час у асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер днём прагназуецца паўночна-заходні 3-8 м/с.