Зборныя Беларусі пачалі выступленні на Кубку Садружнасці па індорхакеі ў Выбаргу
За перамогу ў мужчынскім і жаночым заліках змагаюцца па пяць каманд, на першым этапе ўдзельнікі спаборнічаюць у фармаце кругавога турніру. Нашу краіну ў Выбаргу прадстаўляюць мужчынская і жаночая нацыянальныя і маладзёжныя зборныя, а таксама дзве каманды хакейнага клуба "Мінск".