Беларусь і Аман дамовіліся аб абмене выставамі і гастролямі творчых калектываў
Сустрэча адбылася ў рамках візіту аманскай дэлегацыі для адкрыцця выставы аманскіх традыцыйных сярэбраных вырабаў, якая будзе працаваць у перыяд са снежня 2025 года па красавік 2026 года на пляцоўцы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.