"Юнацтва" атрымала валявую перамогу над "Гомелем" у хакейнай экстралізе
У матчы 35-га тура падапечныя Сяргея Стася на выездзе сустракаліся з "Гомелем". Пасля стартавай трэці гаспадары былі наперадзе з лікам 2:1, але ў другім перыядзе мінчане дзякуючы дублю Германа Пірагоўскага захапілі лідарства - 3:2.