"Просяць прагаласаваць за дзіця, якое ўдзельнічае ў конкурсе". Як працуе адна са схем махлярства?
У Маладзечанскім раёне пачасціліся выпадкі махлярства шляхам узлому ўліковага запісу ў месенджары Telegram. Зламыснікі пад выглядам удзелу ў "дабрачыннай акцыі" выкрадаюць акаўнты грамадзян і ўжо ад іх імя ажыццяўляюць махлярскія дзеянні.