Сабаленка прабілася ў паўфінал адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе
У чвэрцьфінальным паядынку першая ракетка планеты абыграла амерыканскую тэнісістку Іву Ёвіч, якая займае 27-е месца ў сусветным рэйтынгу, - 6:3, 6:0. У матчы за траплянне ў фінал саперніцай беларускі будзе пераможца сустрэчы паміж амерыканкай Коры Гаўф (3-ці нумар рэйтынгу WTA) і ўкраінкай Элінай Світолінай (12).