Пайшла з жыцця класны кіраўнік Прэзідэнта Таццяна Карпечанка
Таццяна Мікалаеўна ўсё жыццё прысвяціла педагагічнай дзейнасці. Больш за 40 гадоў яна прапрацавала настаўнікам матэматыкі ў Александрыйскай школе Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці. Чатыры гады яна была кіраўніком у класе, дзе вучыўся Аляксандр Лукашэнка.