Ад казачных ваўкоў да цыркавых мядзведзяў. Калекцыю фарфоравай анімалістыкі прадставілі ў Мінску
Наведвальнікі змогуць убачыць усё багацце і разнастайнасць жывёльнага свету: фігуркі звяроў, птушак і рыб, выкананыя з высокай ступенню дэталізацыі, а таксама дэкаратыўныя вырабы, якія раскажуць аб культурных традыцыях і сімволіцы жывёл у розных краінах.