Зіма ў разгары ці дэмаверсія вясны? Якім будзе надвор'е ў Беларусі 17-22 лютага
На працягу рабочага тыдня, 17-20 лютага, у Беларусі захаваецца марознае надвор'е з тэмпературным фонам у асноўным на 1-11 градусаў ніжэй за кліматычную норму. Начныя мінімумы будуць вагацца ад мінус 6 па захадзе да 29 градусаў марозу па поўначы краіны, а дзённыя максімумы будуць у межах ад мінус 1 да мінус 11.