Журналістаў БЕЛТА ўзнагародзілі за перамогу ў конкурсе на лепшае асвятленне развіцця і будаўніцтва Узброеных Сіл
Калектыву Беларускага тэлеграфнага агенцтва ўручылі дыплом першай ступені ў намінацыі "Цеснае і плённае супрацоўніцтва". Фотакарэспандэнты БЕЛТА Віялета Южакова і Віталь Піваварчык адзначаны ў намінацыі "Спыніся, імгненне" дыпломамі першай і другой ступені адпаведна.