Швед - маладым суддзям: вам даверана вяршыць правасуддзе, будзьце справядлівымі
Судзейскі корпус краіны папоўніўся надзейнымі і перспектыўнымі маладымі кадрамі, якім кіраўніком дзяржавы і народам Беларусі даверана вяршыць правасуддзе. Пасля ўрачыстай цырымоніі прынясення прысягі суддзямі старшыня Вярхоўнага Суда звярнуў увагу, што суддзя - гэта вяршыня кар'еры любога юрыста, любога прававеда, гэта вяршыня не толькі праваахоўнай сістэмы, але ў цэлым па многіх пытаннях і дзяржаўнай улады.