Беларускія канькабежцы заваявалі залатую і дзве сярэбраныя ўзнагароды на старце Кубка Садружнасці
Міжнародныя спаборніцтвы праходзяць у Маскве. На старце турніру перамогу на дыстанцыі 5000 метраў у хлопцаў атрымаў наш Ягор Дамарацкі. На мужчынскай 500-метроўцы беларус Ігнат Галавацюк паказаў другі рэзультат сярод 20 удзельнікаў (35,37 сек.), вышэй аказаўся толькі Цімур Карамаў з Татарстана (34,92).