Жаўрукі, гусі, кнігаўкі. Якія птушкі ўжо вярнуліся ў Беларусь, а каго чакаць неўзабаве
У Беларусь ужо вярнуліся з выраю жаўрукі, гусі, кнігаўкі і прынамсі адзін белы бусел. А суворая зіма нагадала птушкам, якія засталіся зімаваць, пра іхныя міграцыйныя звычкі.
Першымі прыляцелі жаўрукіБеларускі эколяг Яўген* (імя суразмоўцы зьмененае дзеля бясьпекі. — РС) расказаў Свабодзе, якія птушкі ўжо вярнуліся ў Беларусь, а якіх можна чакаць неўзабаве.
Першыя пералётныя птушкі паказаліся ў Беларусі толькі нядаўна, у пачатку сакавіка, калі прыйшло цяпло і сонца, бо дагэтуль ляжаў сьнег,...