У вайсковай выведцы Ўкраіны пацьвердзілі выкарыстаньне Расеяй новых мадэляў дронаў з штучным інтэлектам
У Галоўным упраўленьні выведкі Міністэрства абароны пацьвердзілі інфармацыю аб выкарыстаньні Расеяй у часе атакі 16 сакавіка дзьвюх новых мадэляў дронаў «Ланцет» і «Скальпель», зробленых з элемэнтамі аўтаномнага навядзеньня, у тым ліку з модулямі штучнага інтэлекту на базе Nvidia Jetson.
«Рэшткі БПЛА, зьбітага над Кіевам 16 сакавіка, былі ідэнтыфікаваныя менавіта як „Ланцет“, што можа сьведчыць пра мадэрнізацыю праціўнікам гэтага сродку паражэньня, асноўным прызначэньнем якога раней было...