105 віцебскіх дэсантнікаў пераадолелі 105 км на лыжах
p
Віцебскія дэсантнікі арганізавалі лыжны пераход па памятных мясцінах паўночнага рэгіёна і прымеркавалі яго да знакавай даты - 105-годдзя Узброеных Сіл Беларусі. Фінальным пунктам стаў мемарыяльны комплекс Адаменская горка ў Лёзне. (bМарына Раманоўская/b больш падрабязна ў відэа)./pp
Пачатак тыдня на поўначы краіны выдаўся снежным, а значыць падарожжа абяцала быць цікавым. Першым пунктам, дзе спынілася калона гвардзейцаў, стаў аграгарадок Бабінічы - да брацкай магілы ўсклалі кветкі./pp
Перад стартам адмяралі кожны кіламетр. Маршрут атрымаўся складаным. На некаторыя ўчасткі гэтай зімой яшчэ не ступала нага чалавека. Але гэта ніколькі не палохае дэсантнікаў. Яны гатовыя да любых выпрабаванняў. У гэтым і сэнс лыжнага пераходу./pp
Перапынак для гарачага абеду і каб крыху адпачыць. Доўга любавацца зімовымі пейзажамі ля вогнішча не прыходзіцца. Калону лыжнікаў у форме чакаюць жыхары вёсак, праз якія праходзіць маршрут. Аграгарадок Вароны. Тут знаходзіцца адно з самых вялікіх брацкіх пахаванняў Віцебскага раёна. Ля мемарыяла адбыўся мітынг-рэквіем у память аб тых, хто знішчаў ворага./pp img width=938 alt=105 віцебскіх дэсантнікаў пераадолелі 105 км на лыжах src=/upload/medialibrary/d40/pjokkp84l70gogmd1ou8a3e1tdjbh0ey.jpg height=544 title=105 віцебскіх дэсантнікаў пераадолелі 105 км на лыжахbr/pp
Помнік усталявалі ў 1956 годзе. Яго ўзводзілі ўсёй вёскай. З цягам часу на тэрыторыі мемарыяла з'явіліся пліты з імёнамі загінуўшых. Асаблівае месца - подзвігу дваццаці сямі віцебскіх панфілаўцаў пад камандаваннем лейтынанта Бясхлебнага./pp
Сёння калона дэсантнікаў фінішавала ў Лёзне. Райцэнтр быў акупіраваны ў ліпені 1941-га. Фашысты не шкадавалі мірных жыхароў. Так, у верасні - кастрычніку 1943-га захопнікі спалілі больш за сто населеных пунктаў толькі ў Лёзненскім раёне. І пакуль па суседстве з нашай краінай разбураюць помнікі савецкім воінам, беларусы на выдатна ведаюць гісторыю і імёны сапраўдных герояў./pp
Удзельнікі пераходу яшчэ раз пацвердзілі: для эліты Узброеных сіл няма невыканальных задач./phr bЧытайце таксама/bb:/bp/pp/pul li p a href=https://www.tvr.by/news/sport/velikobritaniyu_mogut_lishit_turnirov_atp_i_wta_pri_nedopuske_belorusov_i_rossiyan_/Великобританию могут лишить турниров ATP и WTA при недопуске белорусов и россиян/a /p /li li p a href=https://www.tvr.by/news/sport/magazin_natsionalnogo_brenda_sportivnoy_odezhdy_otkrylsya_v_minske/Магазин национального бренда спортивной одежды открылся в Минске/a /p /li li p a href=https://www.tvr.by/news/sport/belorusskie_fristaylisty_zavoevali_4_medali_na_kubke_chempionov/Белорусские фристайлисты завоевали 4 медали на Кубке чемпионов/a /p /li/ul