Мы за мір і стварэнне! - у Брэсце прайшоў пікет ля польскага консульства
p
Мы за мір і стварэнне - такі лозунг сёння гучаў ля польскага консульства ў Брэсце. Жыхары горада арганізавалі ля будынка пікет. Прынеслі з сабой плакаты і нацыянальны флаг Беларусі. Такім жэстам прысутныя хацелі выказаць сваю нязгоду наконт закрыцця Польшчай меж. Дзеянні польскіх улад асабліва закранулі жыхароў прыгранічча. Бо шмат у каго з іх у суседняй краіне засталіся блізкія і магілы сваякоў. Пратэставалі і супраць вялізных чэргаў на мяжы. Бо пасля таго як закрыўся пагранпераход Баброўнікі, з Беларусі ў Польшчу грузавікі могуць напрасткі трапіць толькі праз адзін пункт пропуску - Казловічы. У выніку пробкі з фур дасягаюць дзясяткаў кіламетраў./pp bУдзельнікі пікету дзеляцца меркаваннем наконт таго, што адбываецца:/b/pp span class=citataВы паглядзіце, колькі машын, колькі фур, колькі прадуктаў, гэта ўсё псуецца. Вось чаму яны закрываюць межы, нас туды не пускаюць?! Мы ж беларусы, мы ж мірныя людзі! Лукашэнка адкрыў мяжу - людзі, прыязджайце, сустракайцеся. Нас туды не пускаюць./span/pp span class=citataМы хочам жыць у міры, мы хочам сябраваць з нашымі суседзямі. І таму вось гэта закрыццё меж парушае дружалюбныя нашы адносіны, наладжаныя гадамі. Гэта свайго роду эскалацыя, якая ні да чаго добрага не прывядзе. Гэта санкцыйная палітыка, накіраваная на простых людзей./span/pp span class=citataУ нас агульная гісторыя, у нас агульнае мінулае. Разам мы змагаліся калісьці з фашызмам. І яны павінны гэта памятаць. Але польскія ўлады чамусьці лічаць інакш. Іnbsp; пастаянна нагнятаюць трывожнае становішча ля нашых меж. Незаслужана!/span/pp/pp
Нагадаем, сёння ў дзевяць гадзін вечара пагранпераход Кукурыкі (з беларускага боку гэта Казловічы) закрылі для беларускіх фур. Цяпер для нашых дальнабойшчыкаў застанецца толькі адзін прамы шлях у ЕС - праз Літву.nbsp; nbsp;/phr b /bp b /bb /b/p b /bp b
Чытайце таксама:/b/pp a href=https://www.tvr.by/news/v_mire/rossiya_priostanavlivaet_svoe_uchastie_v_dogovore_o_strategicheskikh_nastupatelnykh_vooruzheniyakh//a/pul li p a href=https://www.tvr.by/news/v_mire/rossiya_priostanavlivaet_svoe_uchastie_v_dogovore_o_strategicheskikh_nastupatelnykh_vooruzheniyakh/Россия приостанавливает свое участие в договоре о стратегических наступательных вооружениях/a /p /li li p a href=https://www.tvr.by/news/v_mire/bayden_v_polshe/Байден в Польше/a /p /li li p a href=https://www.tvr.by/news/v_mire/novoe_zemletryasenie_v_turtsii_i_sirii_zhertvami_stali_okolo_desyati_chelovek_sotni_raneny_/Новое землетрясение в Турции и Сирии - жертвами стали около десяти человек, сотни ранены/a /p /li/ulp a href=https://www.tvr.by/news/v_mire/novoe_zemletryasenie_v_turtsii_i_sirii_zhertvami_stali_okolo_desyati_chelovek_sotni_raneny_//a/p