У Дзень роднай мовы дашкаляты, вучні і студэнты паказалі свае веды беларускай мовы
p
Дзеці штодзень гавораць па-беларуску ў гульнявым цэнтры Казка-горад Смілавіцкага садка./pp
Матчына - так ласкава называюць сваю мову беларусы, бо першыя родныя словы мы чуем менавіта ад калыскі, ад сям'і. Дзякуючы самабытнай моўнай спадчыне нацыя не страчваеnbsp; сваю моўную культуру, захоўвае сваю непаўторнасць і ідэнтычнасць.nbsp; У нашай краіне да нацыянальнай мовы ставяцца з асаблівай беражлівасцю і трапятаннем. Скарбонку трапных слоў ад дашкалят, вучняў і студэнтаўnbsp; у Дзень роднай мовы сабрала наш карэспандэнт bНаталля Бардзілоўская./b/pp
Беларус Несцерка вітае маленькіх землякоў. Моўную хвілінку ладзіць не за партамі - nbsp;квест-інтэрактыў у забаўна-пазнавальным фармаце. Назаві герояў народных казак, падбяры малюнак, які адпавядае беларускаму слову, і выправі памылкі ў вядомых прымаўках./pp
Заданні на мове?!nbsp; Лёгка. Гэтыя дзеці штодзень гавораць па-беларуску. Заняткі ў гульнявым цэнтры Казка-горад Смілавіцкага садкаnbsp; толькі частка адукацыйна-выхаваўчай праграмы, якую ажыццяўляюць 13nbsp; педагогаў.nbsp;/pp
Смілавіцкі дзіцячы садок № 2 сваю гісторыю вядзе з 80-х. А напачатку 2000-х установа атрымала статус беларускамоўнай. З ясельнай групы да выпускнікоў дзетак тут навучаюць роднаму слову - усе заняткі праходзяць па-беларуску./pp
Атрыманыя ад настаўнікаў веды дзеці нясуць дадому сваім татам і мамам. Так мацуецца і адраджаецца беларуская сямейная традыцыя.nbsp;/pp
Каларытная традыцыя Дня роднай мовы - батлеечны спектакль. А яшчэ паэтычныя прызнанні ад саміх дашкалят.nbsp;/pp
А гэтай моладзі сённяшні дзень дасць адзнаку. Да свята роднай мовы - традыцыйная дыктоўка. Праходзіць у кожнай школе./pp
У першай гімназіі Слуцка традыцыя спасціжэння роднай мовыnbsp; - ад часоў ВКЛ. Біяграфія ўстановы - з 1612 года і магнатаў Радзівілаў. Як і гісторыю, роднае слова продкаўnbsp; сучаснікі тут шануюць. А свае веды гімназісты дэманструюць падчас алімпіяды па беларускай мове Бусляня. Для ахвотнікаў авалодваць мілагучным словам па-за школьнай праграмайnbsp; ва ўстанове арганізаваны дадатковыя факультатывы./pp
Чутны пранонс, але раманс Багдановіча згадваецца і гучыць асабліва кранальна з вуснаў ураджэнца М'янмы. Аунч Кхант Він - не адзіны з замежных студэнтаў, хто ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце разам з дакладнымі навукамі і тэхнічнымі спецыяльнасцямі спасцігае і беларускую мову і літаратуру./pp
Філіп Бас спявае на мандзінцы (нацыянальная мова Гамбіі). І кожны сёння, у Дзень роднай мовы,nbsp; дзе б ні вучыўся, дзе б ні працаваў, ні жыў стараецца аддаць даніну павагі і любові тым словам, якія ўпершыню чулі ад матулі. Нездарма родная мова для кожнага чалавека завецца матчынай./pp nbsp;/p br