Добавить новость

Белорусская вытинанка

       Хто з нас у дзяцінстве, рыхтуючыся да Каляд ці Новага года, не выразаў з паперы сняжынкі, каб потым прымацаваць іх на акно, люстру, ёлку? Гэта і ёсць самая простая выцінанка. 4 снежня бягучага года міжурадавы камітэт ЮНЕСКА на чарговай сесіі ў Парагваі прыняў рашэнне аб уключэнні беларускай выцінанкі ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

Падкупіла ўнікальнасць

— Папяровыя карункі, або выцінанка, — унікальнае традыцыйнае мастацтва выразання з паперы, — расказвала дырэктар Пастаўскага Дома рамёстваў «Стары млын» народны майстар Беларусі Таццяна Петух, якая займаецца ёй амаль 30 гадоў. — Над тым, каб гэта рамяство было ўключана ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны, працавалі эксперты і спецыялісты па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны, члены Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА, выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, работнікі Міністэрства замежных спраў. У заяўцы акцэнт быў зроблены на ўнікальнасці беларускай выцінанкі, яе глыбокай сувязі з нацыянальнымі традыцыямі і культурай, а таксама на неабходнасці захавання гэтага віду мастацтва для будучых пакаленняў.

 

Майстэрства — у спадчыну

Выцінанкай займалася прабабуля Таццяны Петух. Нягледзячы на мноства спраў і абавязкаў, яна знаходзіла час і на творчасць. Яе работы выкарыстоўваліся як насценнае ўпрыгажэнне, фіранкі на вокны, сурвэткі, рагавічкі на паліцы, цацкі для дзіцяці, аздабленне для труны. Элементы папяровага дэкору прысутнічалі і на абразах. Да кожнага свята яна рабіла новае ўпрыгажэнне, а старое спальвала ў печы. Так заканчваўся жыццёвы цыкл выцінанкі, таму шмат артэфактаў знікла. У спадчыну ад прабабулі Таццяне дасталіся спецыяльныя нажніцы, якія захавала і перадала ёй цётка Тамара Касцень. Сама народны майстар гэты від мастацтва адкрыла для сябе ў 1995 годзе. Тады яна зразумела, наколькі беларуская выцінанка ўнікальная, і вырашыла, што будзе ёй займацца. Неўзабаве падрыхтавала шэраг кампазіцый на рэспубліканскае свята-конкурс выцінанкі і атрымала дыплом пераможцы.

 

Развівае і эксперыментуе

Колькі папяровых дзівосаў зроблена рукамі Таццяны Петух, падлічыць немагчыма. Яна з’яўляецца членам Беларускага саюза майстроў народнай творчасці і актыўна ўдзельнічае ў фестывалях, якія там рэгулярна ладзяцца. Работы майстра вызначае характэрны аўтарскі почырк. У аснове адных ляжаць традыцыйныя вобразы з ткацтва, вышыўкі, народнага мастацтва. Іншыя звязаныя з унутраным светам майстра, яе філасофскімі разважаннямі, якія грунтуюцца на міфалогіі, сімволіцы, што бяруць пачатак з беларускіх каранёў. Таццяна захоўвае традыцыйныя рысы выцінанкі і ў той жа час актыўна яе развівае, эксперыментуе з новымі тэхнікамі і матэрыяламі, стварае сучасныя інтэрпрэтацыі класічных узораў. Яны прывабліваюць народным каларытам, вылучаюцца высокай графічнай культурай, майстэрскай стылізацыяй, дызайнерскім падыходам. Асабіста мне падабаюцца яе выцінанкі каляднай тэматыкі.

 

З мэтай папулярызацыі выцінанкі Таццяна Петух вядзе ў Доме рамёстваў гурток «Папяровы млын», праводзіць майстар-класы для дзіцячых груп турыстаў, наведвальнікаў аддзялення рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН і іншых ахвотных. Сувеніры, зробленыя ў тэхніцы выцінанкі, уручаюць гасцям Міжнароднага фестывалю «Звіняць цымбалы і гармонік».

З 2021 года ў Віцебскай вобласці рэалізуецца пілотны праект «Васільковы край». Яго мэта — эфектыўнае выкарыстанне ўнікальных рэсурсаў для павышэння турыстычнай прывабнасці Віцебскага рэгіёну. Шмат работ Таццяны Петух выканана ў рамках гэтага праекта.

 



Уключэнне беларускай выцінанкі ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА стала прызнаннем на сусветным узроўні беларускага нацыянальнага культурнага багацця і яшчэ адным крокам да папулярызацыі нашых народных традыцый у глабальным кантэксце. Спадзяюся, што ў майстроў гэтага віду творчасці адкрыюцца новыя магчымасці для міжнароднага культурнага супрацоўніцтва, правядзення выстаў і фестываляў, а таксама для развіцця турыстычнай прывабнасці Беларусі.

Таццяна Петух



Анна Анішкевіч

по материалам источника: https://www.postawy.by/2024/12/belorusskaja-vytinanka-vkljuchena-v-spisok-nematerialnogo-kulturnogo-nasledija-junesko/

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Поставах

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media









103news.com — быстрее, чем Я..., самые свежие и актуальные новости Постав — каждый день, каждый час с ежеминутным обновлением! Мгновенная публикация на языке оригинала, без модерации и без купюр в разделе Пользователи сайта 103news.com.

Как добавить свои новости в наши трансляции? Очень просто. Достаточно отправить заявку на наш электронный адрес mail@29ru.net с указанием адреса Вашей ленты новостей в формате RSS или подать заявку на включение Вашего сайта в наш каталог через форму. После модерации заявки в течении 24 часов Ваша лента новостей начнёт транслироваться в разделе Вашего города. Все новости в нашей ленте новостей отсортированы поминутно по времени публикации, которое указано напротив каждой новости справа также как и прямая ссылка на источник информации. Если у Вас есть интересные фото Постав или других населённых пунктов Витебской области мы также готовы опубликовать их в разделе Вашего города в нашем каталоге региональных сайтов, который на сегодняшний день является самым большим региональным ресурсом, охватывающим все города не только России и Украины, но ещё и Белоруссии и Абхазии. Прислать фото можно здесь. Оперативно разместить свою новость в Поставах можно самостоятельно через форму.

Другие популярные новости дня сегодня


Новости 24/7 Все города России



Топ 10 новостей последнего часа в Поставах и Витебской области



Rss.plus


Новости России







Rss.plus
Moscow.media


103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости




Спорт в России и мире



Новости Крыма на Sevpoisk.ru




Частные объявления в Поставах, в Витебской области и в России