Моцныя дажджы і навальніцы. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 6 ліпеня
У сераду, 6 ліпеня, ноччу будзе пераменная воблачнасць, па заходняй палавіне пройдуць дажджы. На большай частцы тэрыторыі Брэсцкай і Гродзенскай абласцей прагназуюцца моцныя дажджы і навальніцы.